У Мінску пройдуць урачыстасці ў гонар юбілею архікафедральнага касцёла
Урачыстасці ў гонар трохсотгоддзя з дня асвячэння Архікафедральнага касцёла пройдуць у суботу ў Мінску. Святкаванні пачнуцца апоўдні ўрачыстай літургіяй. У гонар юбілею ў касцёле ўстаноўлена мемарыяльная дошка з імёнамі святароў, якія служылі ў гэтым храме з дня яго заснавання. На святкаванне з'ехаліся каталікі з дзесяткаў краін. Напярэдадні ў беларускую сталіцу прыбыў легат Папы Рымскага Бенедыкта XVI кардынал Ёзаф Томка.
Перад уваходам у касцёл устаноўлены вялікі экран, які будзе трансляваць набажэнства, паведамляе Першы тэлеканал.
Перад уваходам у касцёл устаноўлены вялікі экран, які будзе трансляваць набажэнства, паведамляе Першы тэлеканал.