У Мінску пройдзе першы чэмпіянат па хуткасным паяданні марозіва
Ён адбудзецца ў суботу, 21 чэрвеня, у гандлёвым цэнтры Bonus (вул. Уладзіслава Галубка, 2).
Як паведамляе БелаПАН, падчас чэмпіянату мінчукі паспрабуюць пабіць сусветны рэкорд.
Чэмпіянат будзе падзелены на тры этапы: вызначэнне гатункаў марозіва з зачыненымі вачыма, паглынанне стандартнага кубачка марозіва на час і хуткаснае паглынанне марожанага цягам 30 секундаў. Арганізатары кажуць, што ў 2012 годзе 21-гадовы літвец Міндаўгас Пуоджус з'еў 350 грамаў марозіва ўсяго за 29 секундаў.
У чэмпіянаце Беларусі па хуткасным паяданні марозіва можа прыняць удзел любы ахвочы, старэйшы за 18 гадоў. Для ўдзелу трэба адправіць заяўку на старонках у сацыяльных сетках Facebook і "Вконтакте".
Фота — kiev.all.biz