У Мінску пройдзе сумесны канцэрт Сокалава-Воюша, Бартосіка і Плясанава

Сокалаў-Воюш у жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў, што ён прэзентуе новыя песні з кружэлкі “Граблі”. Па словах творцы, у пэўным сэнсе гэта "альбом самакрытыкі".

Сяржук Сокалаў-Воюш: “Усю кружэлку спяваць я, вядома, не буду, але праспяваю некалькі песняў. Каб паказаць, што гэта будзе. І ў гэтым выпадку я больш стараюся звярнуць увагу на саміх сябе і недзе зачапіць саміх сябе крытыкай, а не толькі крытыкаваць іншых, скажам так, нашых апанентаў у палітычным жыцці або ў культурным жыцці”.

Бард таксама дадаў, што цяпер знаходзіцца ў лякарні, але спадзяецца, што канцэрт усё ж адбудзецца.