У Мінску п'яная жанчына правалілася пад зямлю (фота)

Як інфармуе прэс-служба МНС, работніца аднаго з прадпрыемстваў звалілася ў адчынены калодзеж цеплатрасы. Яна апынулася на глыбіні 2,5 метры. Дасталі жанчыну адтуль ратавальнікі.

Пацярпелая шпіталізаваная з чэрапна-мазгавой траўмай. Адзначаецца, што яна была ў стане алкагольнага ап'янення.



Фота — МНС