У Мінску п'яны мужчына скакаў па машынах — 8 аўтамабіляў пашкоджаныя

Сведкі выклікалі міліцыю, якая па атрыманых прыкметах затрымала ў суседнім двары маладога чалавека. Хуліганам аказаўся 22-гадовы мінчук, які раней ужо трапляў за краты. Напярэдадні ён непадалёку распіваў з сябрамі алкагольныя напоі, а пасля пачаў граміць чужыя аўтамабілі.



Дзеянням затрыманага цяпер даецца прававая ацэнка, адзначае прэс-служба сталічнай міліцыі.
 

Фота — ria.ru