У Мінску п'яны мужчына выкінуў у акно чацвёртага паверха дзяўчыну
Здарэнне адбылося позна ўвечары 19 студзеня ў жылым доме па вуліцы Нёманскай.
У 49-гадовага мужчыны ў гасцях была 20-гадовая мінчанка. У нейкі момант гаспадар кватэры, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, выкінуў дзяўчыну з акна. Пацярпелая выжыла, яе шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай, пераломамі.
Як паведамляе БЕЛТА, падазраваны затрыманы. Дарэчы, раней яго судзілі за разбой. Цяпер жа супраць яго распачатая крымінальная справа па артыкуле "замах на забойства".
Фота — Fotolia