У Мінску п'яны пасажыр параніў нажом таксіста (фота)
39-гадовага мінчука затрымалі, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
У мінулыя выхадныя ў Ленінскім раёне Мінска адбыўся напад на таксіста. 39-гадовы мужчына выклікаў таксі. Калі кіроўца прыехаў і ўбачыў, што пасажыр знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, ён адмовіўся яго везці. Пачалася сварка, падчас якой таксіст паспрабаваў выцягнуць мужчыну з салона.
Аднак пасажыр схапіўся за нож, які знайшоў у аўтамабілі, ды нанёс ім таксісту некалькі ўдараў у грудзі і жывот. Зламыснік збег, але яго неўзабаве затрымалі праваахоўнікі. Распачатая крымінальная справа, за наўмыснае нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў мінчуку пагражае да 15 гадоў калоніі. Дарэчы, ён ужо быў раней судзімы, у тым ліку за аналагічнае злачынства.
33-гадовы таксіст знаходзіцца ў бальніцы, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.

Фота: guvd.gov.by