У Мінску п'яныя юнакі пашкодзілі шчыт з інфармацыяй пра выбары (відэа)

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, чацвёра хлопцаў і дзяўчына ў стане алкагольнага ап'янення вярталіся пасля дыскатэкі дахаты. Іх увагу прыцягнуў інфармацыйны стэнд, які яны вырашылі зламаць.



Гэтыя дзеянні былі заўважаныя праваахоўнікамі праз камеры відэаназірання. Бліжэйшы нарад міліцыі аператыўна атрымаў інфармацыю пра хуліганаў. Байцы АМАПу з'явіліся на плошчы, калі не прайшло яшчэ і хвіліны. Маладых людзей затрымалі. У іх адносінах склалі адміністрацыйныя пратаколы па артыкулах "Дробнае хуліганства" і "Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў". Зламыснікаў чакае суд.