У Мінску рыхтуюцца да правядзення фестывалю сілы

Фестываль сілы пройдзе ў Фрунзенскім раёне беларускай сталіцы 3 ліпеня. Яго ўдзельнікі паспрабуюць наблізіцца да рэкорда, усталяванага ініцыятарам мерапрыемства Сяргеем Мацкевічам. Ён патрапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса сярод краін СНД за падняцце 24-кілаграмовай гіры на працягу васьмі гадзін.

У парку 60-годдзя Кастрычніка будуць спаборнічаць мужчынскія і жаночыя каманды. Іх удзельнікі будуць падымаць гіры вагой 24 і 12 кілаграмаў. Як паведамляе агенства "Мінск-навіны", на фестываль збіраюцца прыехаць госці з краін Балтыі і Расіі.