У Мінску сарвалася святкаванне ўгодкаў “Белсата” з-за збою ў электрасетцы

Святкаванне двухгоддзя тэлеканала "Белсат" у мінскім клубе "Графіці" сарвалася з-за збою ў электрасетцы.
Як распавёў прадстаўнік канала, з кіраўніцтвам клуба была дамоўленасць, што яно дасць памяшканне для мерапрыемства.

Аднак, калі арганізатары свята прыйшлі да будынка, дзе знаходзіцца клуб, ім паведамілі, што святкаванне немагчымае з-за збою ў электрасетцы.

Падобная сітуацыя была і летась, калі планавалася адзначыць угодкі канала. Аднак журналістаў папярэдзілі загадзя, і яны змаглі знайсці альтэрнатыўны варыянт. Цяпер жа пра "збой ў электрасетцы" “Белсат” даведаўся за 20 хвілін да пачатку свята, перадае БелаПАН.

Нагадаем, Міністэрства замежных спраў двойчы адмаўляла тэлеканалу ў адкрыцці карпункта ў Беларусі. Апошнюю адмову канал атрымаў 8 снежня гэтага года.