У Мінску школьнік перабег дарогу на чырвонае святло і ледзь не трапіў пад колы

У Мінску школьнік перабег дарогу на чырвонае святло і ледзь не трапіў пад колы

Дзіцячае свавольства ледзь не скончылася дарожнай аварыяй: хлопчык прыкладна 10-гадовага ўзросту перабег праезную частку праспекта Пушкіна ў Мінску на чырвонае святло і толькі дзівам не трапіў пад колы машыны. Гэты эпізод зафіксаваў відэарэгістратар на аўтамабілі аднаго з кіроўцаў, які стаў сведкам дарожнага інцыдэнту. Кіроўца даслаў парталу Onliner.by.

Мяркуючы па дадзеных з відэарэгістратара, інцыдэнт здарыўся каля 14.00. Было кепскае надвор’е — ішоў дождж, таму машыны не маглі затармазіць дастаткова хутка. Рух быў інтэнсіўным, машыны ішлі з хуткасцю 60-80 кіламетраў на гадзіну.

“Бацькі! Калі пазналі сваё дзіця — прыміце меры!” — напісаў сведка здарэння.