У Мінску спынілі будаўніцтва гандлёвага цэнтра — на пляцоўцы брудна
Акрамя гэтага, будаўнікі цэнтра Palazzo парушалі тэхніку бяспекі.
Мабільная група па ахове працы Мінгарвыканкама правяла рэйд на будаўнічы аб'ект “Гандлёвы цэнтр па вуліцы Ціміразева. Шматузроўневая стаянка”, знайшла грубыя парушэнні правілаў аховы працы і прыпыніла работы на будоўлі, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”. У дачыненні да генпадрадчыка будзе пачаты адміністрацыйны працэс.
Чыноўнікі ўгледзелі, што катлаваны на будоўлі не маюць агароджы, а будаўнікі на пляцоўцы часта разгульваюць без касак.