У Мінску судзяць Міхася Лебедзя, затрыманага падчас паходу ў касцёл
У судзе Маскоўскага раёна сталіцы судзяць 33-гадовага Міхася Лебедзя. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыяваным мітынгу. Са словаў самаго Лебедзя, 20 снежня яго затрымалі на плошчы Незалежнасці, калі ён ішоў у касцёл. Падчас затрымання праваахоўнікі збілі мужчыну.
Лебедзь: "20 снежня на плошчы Незалежнасці, прайшоўшы некалькі метраў, я быў там затрыманы і збіты жорстка супрацоўнікамі міліцыі. Гэтыя дадзеныя ёсць у 10-й бальніцы. Там напісана, што мяне збіў спецназ".
На папярэдніх судовых паседжаннях міліцыянт спярша заявіў, што затрымаў Лебедзя 19 снежня, а 20-га нават не быў на дзяжурстве. На наступным паседжанні праваахоўнік пагадзіўся з пратаколам і заявіў, што затрымліваў мужчыну 20 снежня.
Лебедзь кажа, што ён пісаў скаргу у гарадскую пракуратуру Мінска і адзначыў, што стан яго здароўя да сённяшняга дня застаецца вельмі складаны.
Працяг суда адбудзецца ў аўторак 8 лютага а 17 гадзіне.