У Мінску судзяць забойцу чатырохгадовай дзяўчынкі

У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня пачынаецца слуханне крымінальнай справы ў адносінах забойцы і гвалтаўніка чатырохгадовай дзяўчынкі.
 Нагадаем, мінчанка Ляна Тараскевіч была згалтавана і забітая ў кастрычніку мінулага года. Забойцу, жыхара Пухавіцкага раёна, удалося затрымаць у лістападзе. Ім аказаўся 23-гадовы мужчына, якога раней чатыры разы судзілі за крадзяжы.

Ён прызнаўся ў здзейсненым злачынстве. Таксама мужчына падазраецца ў здзяйсненні яшчэ аднаго згвалтавання. Яму пагражае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, альбо пажыццёвае зняволенне, альбо смяротнае пакаранне.

БелаПАН