У Мінску супрацоўнікі МНС ратавалі мужчыну ад кіпеню (фота)
Яго шпіталізавалі з тэрмічнымі апёкамі і траўмай твару.
Раніцай у пятніцу супрацоўнікі МНС ратавалі ў Мінску мужчыну, які пацярпеў ад кіпеню. Здарэнне адбылося ў адным з двухпавярховых жылых дамоў на вуліцы Сталетава. Адзін з жыхароў паведаміў выратавальнікам, што з пад'езда цячэ гарачая вада і чутны крыкі.
У памяшканні вадамернага вузла знайшлі мужчыну. Высветлілася, што ён там спаў і пры спробе падняцца, па неасцярожнасці, закрануў кран гарачай вады, паліўся кіпень. Пацярпелага перадалі брыгадзе хуткай меддапамогі. Мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі ног гарачай вадой 1-4 ступені (4% цела) і траўму твару. Яго шпіталізавалі, інфармуе прэс-служба МНС.


Фота — МНС