У Мінску сёлета будуць мяняць амаль 150 кіламетраў цепласетак
У 2009 годзе ў сталіцы неабходна замяніць амаль 150 кіламетраў цеплавых сетак. Як адзначае агенцтва "Мінск-навіны", такія планы закладзеныя ў праграме падрыхтоўкі да будучага ацяпляльнага сезону. Па словах начальніка аддзела энергетыкі Мінгарвыканкаму Анатоля Лаўнічука, выпрабаванні і прафілактычныя рамонты цепласетак пачнуцца праз два тыдні Пры гэтым адмыслоўцы па-ранейшаму абяцаюць забяспечваць прызначаныя мінімальныя тэрміны адключэння гарачай вады ў кватэрах мінчукоў — не больш за 10-14 дзён.