У Мінску сёння абяруць прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанне-2009"

Фінал "ЕўраФэсту" адбудзецца сёння ў мінскім Палацы спорту. Пасля завяршэння выступлення фіналістаў тэлегледачы прагаласуюць і выбяруць прадстаўніка Беларусі на міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2009", які пройдзе ў траўні ў Маскве. Нагадаем, у фінале выступяць пяцёра выканаўцаў. Паводле лёсавання, першай на сцэну выйдзе Gunesh, другім будзе спяваць Пётр Ялфімаў. Гурту "Litesound" і Дакоце дастаўся трэці нумар, Даменіка будзе чацвёртай, гурт "Вецер у галаве" - пятым. Дарэчы, апошні пасля паўфінала памяняў песню з англамоўнай на беларускамоўную.

Прамая тэлетрансляцыя фінала "ЕўраФэсту" пачнецца на Першым канале і "Беларусь-ТВ" ў 21.50, нагадвае БЕЛТА.