У Мінску сёння адбудзецца прэзентацыя дыску “Дзіцячы альбом”
Сёння, 24 верасня, а 17 гадзіне ў Таварыстве беларускай мовы адбудзецца прэзентацыя незвычайнага аўдыядыска пад знаёмай для многіх назвай “Дзіцячы альбом”. Гэта зборнік 27 народных песень, паведамляе “Звязда”. Альбом запісаны дзвюма музычнымі сем’ямі: Змітром і Тамашом Сідаровічамі і Таццянай і Адасём Матафонавымі. Большасць гэтых песень прадстаўлена сучаснаму слухачу ў аўдыяварыянце ўпершыню. Альбом адрасаваны для сямейнага праслухоўвання, а таксама для выкарыстання ў музычным выхаванні ў садках і школах.