У Мінску сёння знайшлі абгарэлы труп мужчыны (фота)
На яго выратавальнікі натрапілі ў закінутым доме.
Каля 4-й гадзіны раніцы 4 лістапада выратавальнікаў выклікалі на тушэнне пажару ў двухпавярховым доме па вуліцы Клары Цэткін. Будынак даўно не эксплуатаваўся. Узгаранне адбылося на другім паверсе, дзе гарэлі драўляныя канструкцыі і дах на плошчы 30 квадратных метраў.
Падчас агляду месца здарэння і разбору завалаў супрацоўнікі МНС знайшлі абгарэлы труп мужчыны. Яго асобу цяпер высвятляюць праваахоўнікі. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём, інфармуе прэс-служба МНС.


Фота — МНС