У Мінску, трымаючыся за дах будынка, вісеў хлопчык (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю. Падлетку спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.
У Мінску ратавальнікі аказалі дапамогу 10-гадоваму хлопчыку, які вісеў на вышыні 2 метраў, трымаючыся за дах будынка трансфарматарнай падстанцыі. Здарэнне адбылося ўвечары 24 траўня на вуліцы Козыраўскай. Правая нага падлетка трапіла ў шчыліну паміж бетоннай абаронай вентыляцыі і сцяной. Самастойна вызваліцца ён не змог.
Як паведамляе прэс-служба МНС, ратавальнікі дапамаглі хлопчыку і перадалі яго медыкам. Аднак патрэбы ў шпіталізацыі не было.


Фота: МНС