У Мінску ў дварах жылых дамоў лавілі п'янага ўгоншчыка

У Мінску затрымалі п'янага аўтаўгоншчыка. 25-гадовы мужчына разбіў бакавое шкло і ўгнаў "Опель". Ён збіраўся яго прадаць на запчасткі. Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення і на яго звярнулі ўвагу мясцовыя жыхары, якія патэлефанавалі ў міліцыю.

У выніку, зламысніка на "Опелі" затрымалі ў дварах жылых дамоў па вуліцы Селіцкага. У яго крыві экспертыза выявіла 2,4 праміле алкаголя. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, дзеянням аўтаўгоншчыка даецца прававая ацэнка. Вядома, што раней мужчына ўжо трапляў за краты.

Фота — ria.ru