У Мінску ў галерэі "Ў" распачынаецца акцыя "Адзін верш Геніюш"

Сусветны Дзень паэзіі адзначаецца 21 сакавіка. Рашэнне аб яго правядзенні было прынятае ў 1999 годзе на 30-й сесіі генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА.  Мяркуецца, што Дзень паэзіі мусіць паспрыяць стварэнню пазітыўнага іміджу паэзіі як сапраўднага сучаснага мастацтва. Першае свята прайшло 21 сакавіка 2000 года ў Парыжы, дзе знаходзіцца штаб-кватэра ЮНЭСКА. У гэты дзень у шматлікіх краінах праходзяць літаратурныя вечарыны, уручаюцца літаратурныя прэміі.

Як паведамляе сайт nn.by, сёння ў сталічнай галерэі "Ў" распачынаецца акцыя "Адзін верш Геніюш", якая будзе адбывацца кожную нядзелю. Пачатак а 15-й гадзіне. З геніюшвершам выступіць Міхась Чарняўскі.