У Мінску ўстаноўлены самы вялікі ў горадзе святлодыёдны экран
Сёння адбылося адкрыццё самага вялікага ў Мінску святлодыёднага экрана. Ён устаноўлены на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту.
Плазменны экран вялікага памеру ўстаноўлены па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Як паведаміў галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі продажу і маркетынгу Дзяржтэлерадыёкампаніі Андрэй Макаед, экран устаноўлены, перадусім, каб "прамаўтаваць свае ўласныя каналы: Першы, тэлеканал "Лад", "Беларусь-ТВ", радыёканалы".
Асновай фармавання эфіру будуць навіны АТН, што ідуць на Першым канале. На думку спецыяліста, новы экран таксама паслужыць крыніцай і носьбітам рэкламнай інфармацыі, бо "за вонкавай рэкламай такога кшталту вялікая будучыня".
У галоўнай рэдакцыі продажу і маркетынгу створаны спецыяльны аддзел, які будзе займацца вяшчаннем і размяшчэннем рэкламы. Кошт размяшчэння рэкламы на экране, як паведаміў Макаед, "несупастаўны з коштам тэлевізійнай рэкламы".