У Мінску вартаўнік аўтастаянкі скраў з яе джып Hummer
І амаль адразу ж яго разбіў.
Як высветлілася, ключы ад аўтамабіля 25-гадоваму вартаўніку пакінуў яго калега, папрасіўшы перадаць іх ўладальніку машыны. Вартаўнік, вырашыўшы скарыстацца рэдкай магчымасцю пакатацца на дарагім аўтамабілі, ноччу пакінуў сваё працоўнае месца і паехаў у адну з вёсак Мінскай вобласці. Вяртаючыся назад у сталіцу хлопец разбіў машыну, кінуў яе і схаваўся.
Вартаўніка затрымалі, узбуджаная крымінальная справа за крадзеж транспартнага сродку.
Фота onliner.by