У Мінску выявілі і дэпартавалі каля 40 "нелегалаў"

У выніку акцыі "Нелегал" з Беларусі дэпартуюць 40 замежнікаў.  Акцыя праходзіла днямі ў Мінску. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела па грамадзянстве і міграцыі Ленінскага РУУС Павел Фурса.
Паводле яго слоў, яшчэ больш за 350 замежных грамадзянаў былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Фурса: "Прыцягвалі мы, напрыклад, замежных студэнтаў. Зарэгістраваны ён у інтэрнаце, а пражывае ў іншым месцы. Па правілах, замежнік павінен пражываць там, дзе ён зарэгістраваны. Дэпартавалі мы пераважна тых, хто працяглы час знаходзіўся ў Рэспубліцы Беларусь без прававых падставаў і рэгістрацыі".

Адзначым, што пад дэпартацыю патрапілі галоўным чынам грамадзяне Грузіі, Узбекістана і Кітая.