У Мінску вызначылі самую папулярную ў злодзеяў вуліцу

Сталічная міліцыя ўзмацняе патруляванне вуліцы Авангарднай, якая знаходзіцца ў Партызанскім раёне сталіцы.  Такое рашэнне прынятае пасля аналізу “вулічных” злачынстваў, здзейсненых на гэтай тэрыторыі. Толькі за першае паўгоддзе зафіксавана 13 злачынстваў, звязаных пераважна з угонам аўтамабіляў у начны час і кватэрнымі крадзяжамі.

Асаблівую ўвагу міліцыянты ўдзяляюць зонам масавага адпачынку, дварам і тэрыторыям каля крамаў.

Мінск-навіны