У Мінску з 12.00 да 15.00 перакрыюць цэнтральныя праспекты

Сёння на цэнтральных вуліцах сталіцы будзе перакрыты рух транспарту. У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў з 12.00 да 15.00 закрыюць праспект Незалежнасці на ўчастку ад Вайсковай акадэміі да вуліцы Гарадскі Вал.
Абмяжоўваецца таксама рух транспарта на праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да вуліцы Сапёраў. Грамадскага транспарта гэтыя змены не закрануць. А вось на праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да Заслаўскай у гэты ж час рух будзе перакрыты цалкам.