У Мінску з маторнага адсека аўтамабіля актрысы даставалі ката (фота)
Здарэнне адбылося ў сераду, 8 ліпеня. Жанчына выклікала ратавальнікаў.
У Мінску ратавальнікі даставалі ката з маторнага адсека аўтамабіля "Пежо 308". Здарэнне адбылося ў другой палове дня на аўтастаянцы на праспекце Пераможцаў. У МНС патэлефанавала 58-гадовая актрыса Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Святлана Цітова, якая распавяла, што пад капотам машыны апынуўся кот, які самастойна адтуль вылезці не можа, паколькі падчас запуску рухавіка трапіў у прывадныя рамяні.
Як інфармуе прэс-служба МНС, ратавальікі дасталі жывёлу. Кот моцна не пацярпеў.


Фота: МНС