У Мінску за 20 хвілін выпала 16 літраў вады на квадратны метр
Дзень 23 чэрвеня прынёс у Беларусь навальніцы, моцныя ападкі і штармавы вецер.
Як перадае БелаПАН, у Мар'інай Горцы выпала 28 літраў вады на квадратны метр тэрыторыі (больш як трэць месячнай нормы), у Мінску — 16 літраў, або каля 20% чэрвеньскай нормы, прычым такая колькасць ападкаў выпала за 20 хвілін.
Паветра ў сталіцы прагрэлася да 28,5 градусаў. Сёння ў Беларусі зноў чакаюцца навальнічныя дажджы.