У Мінску за несанкцыянаваны гандаль летась аштрафаваныя больш за 500 чалавек
Мінскія падаткавікі ў 2009 годзе склалі больш за 500 пратаколаў на грамадзян, якія займаюцца несанкцыяваным гандлем. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" паведаміў начальнік інспекцыі па Мінску Міністэрства па падатках і зборах Віктар Дашкевіч. Агулам былі праведзеныя каля трох тысяч такіх праверак. Штрафныя санкцыі за "шэры" гандаль склалі звыш 112 млн рублёў. У горадзе выяўленыя 38 месцаў, дзе фізічныя асобы гандлююць нелегальна. Гэта тэрыторыі каля рынкаў і гандлёвых цэнтраў, буйных транспартных вузлоў, блізу падземных пераходаў і станцый метро.