У Мінску за п’янку звольнілі 45 работнікаў сістэмы аховы здароўя
Паводле звестак сацыялагічных апытанняў, прыблізна 47% мінчан у той ці іншай форме выказваюць прэтэнзіі да працы ўстаноў аховы здароўя сталіцы. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Піневіч. Паводле яго слоў, вынікі сацыялагічных апытанняў і рост колькасці зваротаў грамадзян з'яўляюцца "неспрыяльным індыкатарам" якасці працы спецыялістаў аховы здароўя.
Старшыня камітэта па ахове здароўя прызнаў, што шэраг скарг і адозваў сапраўды сведчаць аб недахопах у працы спецыялістаў аховы здароўя. Так, у 2008 годзе было зафіксавана 36 заяваў мінчукоў у сувязі са смерцю іх родных і блізкіх, 54 скаргі на парушэнне норм медыцынскай этыкі, палова з якіх абгрунтаваная.
"Далёка не ўсё добра з працоўнай і выканальніцкай дысцыплінай", — зазначыў Піневіч. Летась 45 работнікаў сістэмы аховы здароўя былі звольнены за ўжыванне спіртных напояў на працоўных месцах.
Акрамя таго, "шмат пытанняў" узнікала да кіруючага і сярэдняга звяна сістэмы аховы здароўя сталіцы ў сувязі з фактамі карупцыі і парушэнняў у фінансавай сферы. Паводле вынікаў расследаванняў за такія парушэнні да матэрыяльнай адказнасці былі прыцягнуты 460 работнікаў.
Паводле слоў Д.Піневіча, некаторыя спецыялісты адмаўляліся выходзіць на працу ў выхадныя і святочныя дні і расцэньвалі просьбы аб гэтым як "парушэнне канстытуцыйнага права на адпачынак", інфармуе БелаПАН.