У Мінску зафіксавалі 100 непраўдзівых выклікаў хуткай дапамогі

100 непраўдзівых выклікаў хуткай дапамогі зафіксавана летась у Мінску. Дагэтуль штраф за гэтае правапарушэнне невялікі - ад 35 да 70 тысяч рублёў. Медыкі наракаюць, што і гэтыя грошы да іх не даходзяць, бо ідуць наўпрост у бюджэт і не вяртаюцца.

Як паведамляе БелаПАН, кошт прыезду хуткай залежыць ад адлегласці, абсталявання аўтамабіля, спецыялізацыі і складу брыгады. Адзін прыезд "хуткай" абыходзіцца бюджэту ў 25-90 тысяч рублёў.