У Мінску “замініравалі”, а потым і “падпалілі” харчовую краму
Паведамленне пра выбуховае прыстасаванне ў краме па вуліцы Панамарова ў Мінску паступіла ў міліцыю каля апоўдні, 18 верасня. Харчовая крама знаходзіцца ў чатырохпавярховым будынку жылога дома. Паводле ананімнага інфарматара, “бомба” знаходзілася ў камеры захоўвання.
На выклік накіраваліся таксама выратавальнікі, да якіх паступіла іншае паведамленне — нібыта ў краме задымленне.
Выявілася, што абодва выклікі былі ілжывымі: на месцы не знайшлі ні прыкметаў узгарання, ні выбухоўкі, перадае прэс-служба МНС.
Цяпер міліцыя шукае жартаўніка, які задумаў “узарваць” і “падпаліць” краму.
Фота з архіву