У Мінску засыпала зямлёй рабочага (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, там праводзіліся земляныя работы па замене труб каналізацыі. У траншэі на глыбіні 2,5 метра засыпала 29-гадовага рабочага. Яшчэ да прыезду дапамогі яго адкапалі калегі, а на паверхню мужчыну дасталі выратавальнікі.

Рабочы атрымаў шматлікія траўмы. Яго шпіталізавалі ў бальніцу хуткай меддапамогі.

Фота — МНС