У Мінску затрымалі 5 актывістаў кампаніі "Гавары праўду"
Пра гэта БелаПАНу паведаміў адзін з актывістаў кампаніі Юрый Алейнік.
Паводле ягоных словаў, каля 25 актывістаў кампаніі паехалі ў парк Чалюскінцаў з кветкамі, каб ускласці іх да помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Потым яны павезлі кветкі на Вайсковыя могілкі, да магіл герояў ІІ Сусветнай вайны, а таксама Коласа і Купалы.
За людзьмі сачылі міліцыянты са спецназу на машынах. Тыя, хто быў у майках кампаніі "Гавары праўду!", былі затрыманыя на скрыжаванні Залатой Горкі і Казлова.
Іх адвезлі ў Савецкі РАЎС Мінска.