У Мінску затрымалі актывіста БХД Дзяніса Садоўскага

У Мінску раніцай 26 красавіка быў затрыманы актывіст партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі. Паводле папярэдняй інфармацыі, малады чалавек нёс вуды ў раёне Плошчы Перамогі, і яго даставілі ў Цэнтральны РУУС сталіцы, паведамляе БелаПАН.