У Мінску затрымалі маладафронтаўцаў Настассю Палажанку і Дзяніса Карнова
У Мінску затрыманыя лідэры міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" Настасся Палажанка і Дзяніс Карноў. Па інфармацыі агенцтва БелаПАН, затрыманне адбылося каля 17.00. Палажанка паспела паведаміць па тэлефоне, што іх затрымоўваюць супрацоўнікі міліцыі. Прычына і месца затрымання невядомыя.
Акрамя таго, сёння на станцыі метро "Магілёўская" на кароткі час быў затрыманы актывіст "Маладога фронту" Зміцер Ясевіч. Яго прымусова пасадзілі ў міліцэйскую машыну, аднак пасля канфіскацыі мегафона адпусцілі.