У Мінску затрымалі студэнтаў-гандляроў спайсам

У Мінску затрыманыя гандляры спайсам — сумессю для палення з наркатычным эфектам. Большасць з затрыманых — студэнты, якія ў злачынным ланцужку былі выканаўцамі. Як паведамляе тэлеканал СТВ, гэта першае затрыманне, калі ўдалося прыцягнуць да адказнасці не толькі распаўсюднікаў, але і расійскіх пастаўшчыкоў. Падчас агляду машыны аператыўнікі знайшлі больш за паўкілаграма спайса ўжо расфасаванага і гатовага да продажу. За яго гандляры планавалі атрымаць каля 15 тысяч долараў.

Пакуль на затрыманых складзеныя толькі адміністрацыйныя пратаколы, аднак з новага года, калі ўступіць у сілу новы закон, распаўсюджвальніку спайса можа пагражаць да 8 гадоў пазбаўлення волі.