У Мінску затрымалі святара Леаніда Акаловіча, яго чакае суд у Старых Дарогах

Праваслаўнага святара Леаніда Акаловіча затрымалі сёння раніцай у Мінску. Яго прывезлі ў міліцыю Старых Дарог (Мінская вобласць). Акаловіч паспеў паведаміць БелаПАН, што яго абвінавачваюць у арганізацыі "несанкцыянаванай акцыі" 19 красавіка, калі ў вёсцы Дражна быў усталяваны крыж у памяць 25 мірных жыхароў, забітых у 1943 годзе савецкімі партызанамі. Праваахоўнікі сцвярджаюць, што якраз Акаловіч асвяціў крыж. Сам ён сваёй віны не прызнаў і цяпер чакае суда.

Нагадаем, устаноўка крыжа была ініцыяваная секцыяй "Мемарыял" Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Праз некалькі дзён мясцовыя ўлады вырашылі яго дэмантаваць. Палітык Вячаслаў Сіўчык і журналіст Віктар Хурсік (аўтар кнігі "Кроў і попел Дражна") ужо адсядзелі па 15 сутак па абвінавачванню ў арганізацыі акцыі.