У Мінску затрымана амаль 6 тысяч п’яных кіроўцаў - ДАІ

Амаль 6 тысяч п’яных кіроўцаў затрымалі сёлета ў Мінску супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. За аналагічны перыяд мінулага года былі злоўленыя за рулём у стане алкагольнага ап’янення больш за 7 тысяч чалавек.
Сёлета мінская ДАІ спыніла 155 кіроўцаў, якія аказаліся п’янымі, ужо другі раз. На іх распачалі крымінальныя справы.

31-гадовы мужчына ў кастрычніку быў пакараны пяццю месяцамі арышту. У астатніх выпадках кіроўцы плацілі штраф альбо накіроваўліся на папраўчыя працы тэрмінам да двух гадоў, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.