У Мінску "зайцоў" прымусяць хадзіць на грамадскія працы
“Мінсктранс” распрацаваў накапляльную сістэму штрафаў за неаднаразовы безбілетны праезд.
Новаўвядзенне скіравана на ўзмацненне адміністрацыйнай адказнасці “зайцоў” і стымуляванне насельніцтва да аплаты праезду. Калі чалавека некалькі разоў зловяць у грамадскім транспарце сталіцы без квітка, штраф будзе значна большым.
Таксама плануецца ўжываць супраць парушальнікаў грамадскія працы і іншыя меры адказнасці. Аднак канчатковае рашэнне ў гэтым пытанні мусяць прыняць дзяржаўныя органы, якія зараз вывучаюць прапановы “Мінсктранса”.
Дарэчы, толькі ў першым паўгоддзі бягучага года ў Мінску ў грамадскім транспарце было аштрафавана больш за 39 тысяч чалавек. Гэта ў два разы больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Агульная сума штрафаў склала 305 мільёнаў рублёў.
БЕЛТА