У Мінску збітыя тры актывісты моладзевага крыла Партыі БНФ
У Мінску познім вечарам 28 верасня збітыя тры актывісты моладзевага крыла Партыі БНФ — Франак Вячорка, Антон Каліноўскі і Сцяпан Свідэрскі. Як паведаміў БелаПАН, інцыдэнт адбыўся ў 23.20 на перакрыжаванні вуліц Някрасава і Багдановіча. Апазіцыянеры вярталіся з акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, калі ззаду на іх напалі трое невядомых 25—30 гадоў. Завязалася бойка, падчас якой нападнікі забралі згорнутыя расцяжкі. Апазіцыянерам удаолся ўцячы.
Дарэчы, за некалькі гадзінаў да таго ў Віцебску невядомыя збілі фотажурналіста, былога рэдактара незалежнай грамадска-палітычнай газеты "Віцебскі кур'ер" Уладзіміра Базана.
Дарэчы, за некалькі гадзінаў да таго ў Віцебску невядомыя збілі фотажурналіста, былога рэдактара незалежнай грамадска-палітычнай газеты "Віцебскі кур'ер" Уладзіміра Базана.