У Мінску жонка збіла свайго беспрацоўнага мужа, ён памёр

У Мінску ў адной з кватэр міліцыянеры знайшлі труп 40-гадовага мужчыны. Здарылася гэта яшчэ ўначы 14 сакавіка. Як інфармуе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, мужчына нідзе не працаваў. Высветлілася, што ўвечары 13 сакавіка ў яго адбылася сварка з жонкай. Яна збіла свайго мужа.

39-гадовую жанчыну затрымалі праваахоўнікі. Ці была распачатая крымінальная справа, пакуль невядома.

Здымак з архіву.