Зламысніка затрымалі па крывавых слядах (фота)
У Мінску п'яны мужчына ўначы па чарзе спрабаваў скрасці аўтамабілі.
Спачатку ён разбіў шкло ў мікрааўтобусе "Фольксваген", залез у салон, але не змог яго завесці. Тады зламыснік камянямі разбіў шкло ў аўтамабілі "Сітраен", прыпаркаваным у суседнім двары. Аднак на чужой машыне мужчына праехаў недалёка — сутыкнуўся з аўтобусам ды закрануў яшчэ легкавік.
Мінчук падчас сутыкнення атрымаў шматлікія рэзаныя траўмы твару. Акрываўлены, ён пайшоў дахаты. Пасля па гэтых крывавых слядах яго і знайшлі аператыўнікі. Высветлілася, што раней мужчына неаднаразова трапляў за краты, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Фота — guvd.gov.by