У Мінску зноў прарвала цеплатрасу: 463 дамы без гарачай вады (фота)

Гарачая вада і ацяпленне зніклі адразу ў 463 дамах Заводскага раёна Мінска — гэта здарылася раніцай у пятніцу. Такія ж самыя праблемы ўзніклі ў 24 садках і 13 школах раёна. Як выявілася, раннім ранкам 10 красавіка на праезнай частцы вуліцы Бехцерава прарвала цеплатрасу і работнікі цепласетак адключылі цепламагістраль №5.

Гарачую ваду і цяпло сталі падаваць па абвадных сетках праз шэсць гадзінаў пасля аварыі. Бліжэй да абеду пачалі раскопваць месца прарыву і адкачваць ваду ў ліўневую каналізацыю. Цеплазабеспячэнне па звыклай схеме плануюць аднавіць сёння, перадае прэс-служба МНС.