У Мінску знясуць будынак папулярнага ў мінулым клуба
Былы "Парк-клуб "Мінск"" у Парку Чалюскінцаў пуставаў 10 гадоў і нікога не цікавіў. Улады прынялі рашэнне яго знесці.
Закінуты будынак "Парк-клуба"Мінск"" у парку Чалюскінцаў, побач з якім размяшчалася культавая дыскатэка "Дошкі", а затым гламурны White Lounge & Club, знясуць у першым квартале 2015 года. Як паведамляе Onliner, на дадзены момант распрацоўваецца адмысловая праектна-сметная дакументацыя. Пасля яе атрымання, пабудова, узведзеная ў 1969 годзе, будзе знесена.
Паводле спецыялістаў, будынак знаходзіцца ў плачэўным стане, і на яго рэканструцыю патрэбныя велізарныя грошы. Інвестары не хацелі звязвацца з настолькі запушчанай пабудовай, улады казалі, што ёй мусяць займацца гаспадары парка, а гаспадары ў сваю чаргу ўсё звальвалі на ўлады. Таму было прынята рашэнне аб зносе будынка.
Узвядзенне новых будынкаў на месцы "Парк-клуба "Мінск"" не плануецца. Хутчэй а ўсё там будуць усталяваныя атракцыёны.
Чытаць таксама: Рок-клубы нашага юнацтва. Што на іх месцах цяпер? (фота)