У Мінску з’явіцца безнаяўная форма аплаты за харчаванне школьнікаў
У Мінску з’явіцца безнаяўная форма аплаты за харчаванне школьнікаў. Яна пачне дзейнічаць у верасні, паведаміў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык. Паводле яго слоў, распрацаваны адзіны двухтыднёвы рацыён харчавання навучэнцаў для ўсіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі: і за кошт сродкаў з дзяржаўнага бюджэту, і за кошт сродкаў бацькоў дзяцей.
Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, цяпер фармуюцца спісы навучэнцаў. Кожны з іх атрымае асабісты нумар з мэтай укаранення персаніфікаванай формы аплаты харчавання праз сістэму АРІП.