У Мінску з’явіцца помнік футбалісту мінскага “Дынама” Пракапенку

У Мінску плануюць усталяваць помнік легендарнаму беларускаму футбалісту Аляксандру Пракапенку. З такой ініцыятывай выступілі “БелСвісБанк” і Беларуская федэрацыя футбола. Аляксандр Пракапенка, гуляючы ў складзе мінскіх дынамаўцаў, вызначаўся выдатнай тэхнікай, быў адным з лепшых бамбардзіраў. Пракапенка быў кумірам беларускіх балельшчыкаў. У 1982 годзе ў складзе “Дынама” стаў чэмпіёнам СССР. Ён рана сышоў з жыцця – у 36 гадоў.

Ініцыятары стварэння помніка лічаць, што самааддача і спартовы талент паўабаронцы мінскага “Дынама” можа служыць прыкладам для цяперашняга пакалення беларускіх футбалістаў.

БЕЛТА