У Мінску з'явіўся кампутарны злачынца, які выдае сябе за кітайца

Праваахоўнымі органамі Мінска ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да невядомага, які з выкарыстаннем электроннай пошты "развёў" прыватную кампанію, паведамляе "Ежедневник".

Паводле папярэдніх дадзеных, ашуканец выкарыстоўваў актывізацыю беларуска-кітайскіх узаемаадносін, каб пракруціць сваю афёру.

Выдаючы сябе за прадстаўніка кітайскай кампаніі LINYI YULONG FOOD CO.LTD, злачынец звярнуўся ў вядомую ў Мінску кампанію "Стартфрукт" і прапанаваў ёй паставіць партыю арахіса з Кітая. Прычым, усе перамовы вяліся праз электронную пошту з выкарыстаннем кампутарнай тэхнікі, без якога-небудзь асабістага кантакту.

Не падазраючы падвоху, беларуская кампанія аплаціла тавар у суме больш 15 тысяч долараў, аднак абяцанага тавара так і не атрымала.