У Мосары ідэолаг забараніў бардаўскі канцэрт да юбілею Геніюш
Бардаўскі канцэрт да 100-годдзя беларускай паэткі Ларысы Геніюш у Мосары спрабавалі забараніць мясцовыя ўлады. Ксёндз Уладзімір Шымуковіч даў згоду на правядзенне выставы і канцэрту, але за некалькі хвілінаў да пачатку сказаў, што імпрэза не адбудзецца. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, забараніў імпрэзу галоўны глыбоцкі ідэолаг Міхаіл Чарапкоўскі. Менавіта ён сустракаўся перад канцэртам з ксяндзом, кажа арганізатар выставы Ада Райчонак:
Райчонак: "Тры месяцы таму дамовіліся з ксяндзом правесці канцэрт і выставу "Беларускія святыні ў творчасці мастакоў". Там былі толькі касцёлы і цэрквы. У нас быў плэнер, і я прывезла працы, каб іх пабачылі людзі".
Канцэрт усё ж адбыўся - побач з лясным возерам недалёка ад Мосара, а выставу арганізатары нават не даставалі з машыны.
Ля возера выступілі Зміцер Бартосік, Таццяна Беланогая, Андрэй Жбанаў, Марыя Новікава ды іншыя барды.